У Польшчы скруцілі 10-метровага джойнта


Агромністага «касяка» скруцілі ў Варшаве дзеля дапамогі хворым на рак.

У суботу ў польскай сталіцы ў чатырнаццаты раз прайшоў Марш вызвалення канопляў. Сёлетняя акцыя прайшла пад слоганам «Забарона забівае пацыентаў».

Анджэй Далэцкі (Andrzej Dołecki) з таварыства «Вольныя каноплі» кажа, што такім чынам арганізатары звяртаюць увагу ўладаў на праблему тэрапіі марыхуанай, а таксама рэпрэсіяў, што вядуцца супраць хворых людзей: той, хто дапамагае такім хворым, ідзе ў турму.

«Мы зазначаем праблему медычнай марыхуаны ў межах польскай палітыцы аховы здароўя», – заяўляе актывіст.

Сямʼя Далэцкага стала вядомай на ўсю Польшчу пасля таго, як памежнікі падчас агляду знайшлі ў іхнай машыне канапляны алей з высокай канцэнтрацыяй тэтрагідраканабінола – забароненага ў Польшчы псіхаактыўнага сродку. Бацькі Далэцкага заявілі, што гэта не наркотык, а лек, прызначаны для бабулі, хворай на рак падстраўнікавай залозы.

Аднак 54-гадовага мужчыну і 51-гадовую жанчыну арыштавалі на тры месяцы, а бабуля ў выніку памерла.

Тысячы людзей пратэставалі ў суботу супраць цяперашняй палітыцы польскай дзяржавы, што не дазваляе легальна ўжываць і гадаваць індыйскія каноплі.

Глядзіце фота з імпрэзы:

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Бацькі дзяцей, якія лечацца марыхуанай, рызыкуюць уласнай свабодай, везучы прэпараты з-за мяжы.

Канстытуцыйны суд Польшчы сцвердзіў летась, што лячэнне марыхуанай павіннае быць аддзеленае ад забароны ўжывання канопляў як псіхаактыўнага сродку. У медычных мэтах марыхуану ўжываюць у Чэхіі, Нямеччыне, Аўстрыі, Партугаліі, Іспаніі, Нідэрландах, Канадзе ды некаторых штатах ЗША.

Суботні марш у Варшаве скончыўся канцэртам пад сценамі следчага ізалятару на Ракавецкай вуліцы – адпаведніку Валадарскай у Менску. Па гэтых адрасах у абодвух сталіцах сядзяць тыя, у каго знайшлі некалькі грамаў – часта не наркотыку, а леку.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў