У Польшчы шпіталізаваны мужчына з падазрэннем на Эболу


31-гадовы жыхар польскага гораду Серадзу звярнуўся да лекараў з нібыта аб’явамі віруснай інфекцыі. Ён паведаміў, што нядаўна вярнуўся з Нямеччыны, дзе працаваў з гвінейцамі. Паводле прэс-сакратара галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Яна Бондара, трывога фальшывая – пацыент у стане алкагольнага ап’янення і апошнім часам не выязджаў з краіны.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў Лодзкім шпіталі, адзіным месцы, адаптаваным для лячэння пацыентаў з найбольш сур’ёзнымі віруснымі захворваннямі ў ізаляцыі, піша польская газета «RP».

Узор крыві хворага накіравалі ў лабараторыю Нацыянальнага інстытуту грамадскай аховы здароўя ў Варшаве. Даследаванне пакажа, ці заражаны мужчына смяротным вірусам. Вынікі будуць вядомыя 14 кастрычніка.

Па апошніх дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ад эпідэміі ліхаманкі на працягу некалькіх месяцаў ва ўсім свеце памерла больш чатырох тысячы чалавек. Найгоршая сітуацыя цяпер у Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ.

Вірус Эбола перадаецца пры непасрэдным кантакце з крывёй, вылучэннямі альбо іншымі вадкасцямі інфікаваных арганізмаў.

ДР, belsat.eu 

Глядзі таксама
Каментары