У Польшчы прыдумалі арыгінальны спосаб барацьбы з вандаламі


Разламаныя лаўкі, перакуленыя сметнікі, разбітае шкло на аўтобусных прыпынках? Гэтага больш не будзе: солтыс вёскі Тшэбеж на захадзе Польшчы дзеліцца сваім ноў-хаў.

Вандалы рэгулярна псавалі аўтобусны прыпынак у вёсцы. Паліцэйскіх патрулёў было замала, каб перадухіліць чарговыя акты вандалізму.

«Гэта мяне раззлавала, у рукі трапіла брашура фірмы, якая робіць баксёрскія грушы і я падумала: халера, папросту павесім такую грушу і няхай месяць яе, а не элементы прыпынку»,распавяла ў інтэрвʼю каналу «Polsat News» солтыс (стараста) вёскі Малгажата Семяновска.

Мясцовы жыхар разладоўвае стрэс на прыпынку. Скрыншот з відэа “Polsat News”

Цяпер прыпынак з баксёрскай грушай карыстаецца надзвычайнаю папулярнасцю ў мясцовых падлеткаў. Цягам апошняга тыдня навес на прыпынку а ні разу не пацярпеў ад вандалаў.

МЛ, belsat.eu

паводле PolsatNews

Стужка навінаў