У Польшчы футбольныя фанаты напалі на паліцыю пасля забойства на матчы (Асцярожна, гвалт)


Падчас закалотаў 14 супрацоўнікаў праваахоўных органаў Польшчы атрымалі раненні.

Прыкладна 200 футбольных фанатаў напалі на супрацоўнікаў правапарадку ў польскім горадзе Кнуруў пасля таго, як паліцэйскія застрэлілі заўзятара падчас матчу паміж камандай «Канкордыя» (гораду Кнурува) і «Рух»(гораду Радзенкува), які праходзіў у суботу 2 траўня. Пра гэта паведамляе dt.ua са спасылкай на «Reuters».

Фанаты пачалі кідаць на поле петарды падчас гульні і рэферы спыніў гульню. Каля 50 мясцовых фанатаў выбеглі на поле, каб зладзіць бойку з заўзятарамі прыбылай каманды. Паліцыя паспрабавала не дапусціць сутыкнення. Дзеля гэтага паліцыянты ўжылі сілу і, у прыватнасці, пачалі страляць па хуліганах гумовымі кулямі. Адзін з іх атрымаў раненне ў шыю і быў шпіталізаваны. Аднак лекары не здолелі выратаваць ягонае жыццё. Затым група з 200 чалавек напала на паліцыянтаў, якія ахоўвалі шпіталь. Як паведамляе польскі тэлеканал «TVN 24», 14 супрацоўнікаў праваахоўных органаў атрымалі раненні. Таксама прадстаўнік паліцыі адзначыў, што цягам ночы былі затрыманыя шасцёра «найбольш агрэсіўных нападнікаў».

МЯ, паводле dt.ua

Глядзі таксама
Каментары