У Польшчы эксгумуюць астанкі загінулага прэзідэнта Леха Качыньскага


Брат загінулага кіраўніка Польшчы Яраслаў Качыньскі назваў «скандалам» расследаванне крушэння Ту-154, у выніку якога загінула польская афіцыйная дэлегацыя. Паводле яго, шмат якія людзі мусяць быць на лаве падсудных.

Яраслаў Качыньскі, брат загінулага пры крушэнні Ту-154 прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і лідар урадавай партыі «Закон і справядлівасць», даў згоду на правядзенне эксгумацыі цела брата.

«Я згодны з рашэннем аб эксгумацыі. У выпадку майго брата мы ўжо гаворым пра даты», – заявіў ён у інтэрвʼю парталу Onet, якое было апублікавана ў суботу, 15 кастрычніка.

Качыньскі таксама назваў «скандалам» расследаванне авіякатастрофы, праведзенае папярэднім урадам. «Шмат якія людзі мусяць быць на лаве падсудных», – дадаў палітык.

Самалёт Ту-154, на борце якога знаходзілася польская ўрадавая дэлегацыя, якая ляцела на жалобныя мерапрыемствы ў Катыні, разбіўся ў красавіку 2010 года пад Смаленскам. У авіякатастрофе загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.

МЯ, паводле dw.com

Стужка навінаў