У Польшчы экс-кіраўніка контрвыведкі затрымалі за супрацоўніцтва з ФСБ


Ваенная жандармерыя Польшчы затрымала былога кіраўніка Службы ваеннай контрвыведкі Пятра Пытэля ў справе супрацоўніцтва з расейскай ФСБ.

Пра гэта паведамляе RMF 24.

Прадстаўнік акруговай пракуратуры ў Варшаве Лукаш Лапчыньскі паведаміў, што пракуратура рэкамендавала ваеннай жандармерыі затрымаць Пытэля, паколькі яму павінны змяніць абвінавачанне ў рамках расследавання супрацоўніцтва Службы ваеннай контрвыведкі са спецслужбай іншай дзяржавы.

Сёння Пётр Пытэль павінен быць дастаўлены ў пракуратуру.

Паводле неафіцыйных дадзеных, Пытэля затрымалі, паколькі напярэдадні ён не з’явіўся на допыт у пракуратуру з-за дрэннага самаадчування.

Год таму генералу Пытэлю былі прадʼяўленыя абвінавачванні ў перавышэнні паўнамоцтваў у супрацоўніцтве з расейскай ФСБ. У сакавіку ў гэтай справе пракуратура дапытала былога прэмʼера Польшчы, а цяпер кіраўніка Еўрапейскага савета Дональда Туска.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў