У Польшчы да Дня Незалежнасці вывесілі сцяг памерам у 100 квадратных метраў


Каб пачапіць агромністы бела-чырвоны сцяг Польшчы, у Варшаве адмыслова збудавалі самую высокую ў краіне 63-метровую мачту.

Мачту Свабоды афіцыйна адкрылі напярэдадні 11 лістапада, калі Польшча святкуе свой Дзень Незалежнасці. Адкрыццё канструкцыі і вывешванне сцяга плошчаю 100 метраў квадратных прысвяцілі 96-ай гадавіне аднаўлення незалежнай польскай дзяржавы, 70-ай гадавіне Варшаўскага паўстання супраць нацысцкіх акупантаў, 25-ай гадавіне свабодных выбараў у Польшчы і 10-ай гадавіне ўступлення краіны ў Еўразвяз.

Мачту Свабоды зладзілі на грошы двух бізнесоўцаў – Артура Навакоўскага і Багдана Качмарка, якія перадалі канструкцыю гораду.

У Беларусі дзяржаўны сцяг плошчаю 98 метраў квадратных вісіць на 70-метровай стэле-флагштоку на плошчы Дзяржаўнага Сцяга ў Менску, якую адкрылі летась.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў