У Полацку знайшлі цела хлопчыка, які знік на Заходняй Дзвіне


Супрацоўнікі МНС знайшлі цела 10-гадовага хлопчыка, які знік на Заходняй Дзвіне пяць дзён таму.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

16 чэрвеня хлопчык разам з сябрам пайшоў лавіць рыбу на Заходнюю Дзвіну і знік. Некалькі дзён вадалазы шукалі яго, абследуючы раку.

Падчас рыбалкі кручок рыбалоўных снасцяў зачапіўся за траву і хлопец пайшоў у ваду, каб яго вызваліць, але паслізнуўся, распавёў ягоны сябар. Пасля дзіця знесла цячэннем.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары