У Полацку намесніца дырэктара школы прыпісала сябе навучальныя гадзіны – за гэта ёй далі 2 гады


Вынесены прысуд намесніце дырэктара адной са школаў Полацкага раёну – 43-гадовую жанчыну прызналі вінаватай у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Як сцвярджае следства, працуючы намеснікам дырэктара, а таксама канцэртмайстрам па сумяшчальніцтве ва ў школе, з 1 верасня 2016 года па 11 снежня 2017-га, яна прыпісала сабе 329,5 навучальных гадзіны. Сама ж жанчына, будучы намеснікам дырэктара, гэтыя ілжывыя звесткі пра адпрацаванае часу падпісала і падала для сцвярджэння дырэктару.

У выніку жанчына сумарна завысіла сабе заробак за 15 месяцаў амаль Br1,25 тыс (гэта значыць, у сярэднім яна завышалі сабе заробак на 83 рубля ў месяц).

Жанчына раскаялася і пакрыла прычыненую шкоду па справе ў поўным аб’ёме, нават з працэнтамі. З улікам гэтага, а таксама той акалічнасці, што яна выхоўвае малалетняе дзіця, суд палічыў магчымым змякчыць ёй пакаранне. У выніку жанчыну прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прызначанага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на год.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў