У Полацкім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі


Перакулены мікрааўтобус

14 студзеня ў вёсцы Чарнешчына, што ў Полацкім раёне, перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі.

Пра гэта распавёў часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Віцебскай вобласці Аляксандр Казючыц.

У аўце «Mercedes», які рухаўся па маршруце Полацк-Наваполацк з боку Наваполацку, ехалі 14 пасажыраў.

«Кіроўца не абраў бяспечную хуткасць руху, не ўлічыў умоваў надворʼя. У выніку бакавога заносу аўта выехала на паласу сустрэчнага руху, а далей у кювет, дзе і перакулілася», – распавёў Аляксандр Казючыц.

Пацярпелых у выніку ДТЗ няма. Пасажырам маршруткі на месцы была аказаная першая медычная дапамога. Ніводнага з пасажыраў не шпіталізавалі. На кіроўцу маршрутнага таксі складзены пратакол. Па факце здарэння ДАІ праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў