У Полацкім раёне перакулілася маршрутка з 15 пасажырамі


Аварыя здарылася каля вёскі Ропна. 41-гадовы кіроўца на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем мікрааўтобуса «Мэрсэдэс».

Аўта вылецела за межы трасы і перакулілася.

У маршрутцы «Полацк-Наваполацк» знаходзіліся 15 пасажыраў, у тым ліку 7 няпоўнагадовых. Вядома, што траўмы атрымала маладая жанчына. Пра іншых пацярпелых ДАІ Віцебску не паведамляе.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў