У Пінску з’явіўся «патрыятычны» прыпынак


Навес аўтобуснага прыпынку на плошчы Кірава ўпрыгожылі выявы Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна і Уладзіміра Мулявіна. Іх партрэты аздоблены беларускім арнаментам і суправаджаюцца кароткімі біяграфічнымі даведкамі.

Гэткім незвычайным чынам мясцовая рэкламная агенцыя прадвігае на рынак канструкцыі аўтобусных прыпынкаў дызайну ўласнай распрацоўкі. Паводле супрацоўнікаў агенцыі, на новых прыпынках шмат рэкламных стэндаў, плошчы якіх будуць паступова запаўняцца камерцыйнай рэкламай. Пакуль фірма вырашыла падтрымаць беларускую культуру.

belsat.eu

Стужка навінаў