У Пінску ратаўнікі выцягнулі з калодзежу каня


Конь зваліўся ў калодзеж на ўчастку ля прыватнага дому па вуліцы Касманаўтаў у Пінску. Каб выцягнуць жывёліну, ратаўнікі МНС выкарыстоўвалі спецтэхніку і пажарны рукаў.

 

Конь поўнасцю праваліўся ў бетонны калодзеж і не мог самастойна выбрацца. Жыхары паведамілі пра здарэнне ў дзяжурную частку МНС.

Ратаўнікам удалося абвязаць тулава каня пажарным рукавом і з дапамогаю трактара з падняць жывёліну з калодзежу.

МЛ, belsat.eu

Фота mchs.gov.by

Стужка навінаў