У Пінску прыдумалі, як збіраць штрафы з парушальнікаў дарожнага руху


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQkpzY2FUbElsTlElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]За апошні час супрацоўнікі пінскай ДАІ аштрафавалі пешаходаў і кіроўцаў аўтатранспарту на суму каля 8 мільярдаў рублёў. Парушальнікі сплацілі толькі 5 мільярдаў.

«Як спагнаць астатнія 3 мільярды – вырашалі на апаратнай нарадзе пінскага гарвыканкаму, на якой прысутнічала кіраўніцтва гораду і кіраўнікі сілавых ведамстваў», – паведамляе тэлеканал «Пінск». Удзельнікі нарады выслухалі прадстаўніка ГАУС, які паведаміў што інспектары ДАІ абыходзяць неплацельнікаў па кватэрах, аднак тыя ігнаруюць напаміны аб выплаце штрафаў.

Акрамя таго, некаторыя вялікія штрафы плацяцца ў растэрміноўку, таму і ёсць запазычанасць. Ад пінскіх чыноўнікаў прагучалі прапановы абмежаваць выезд за мяжу даўжнікам і не дапускаць іхныя аўтамабілі да тэхагляду. У выніку было прынята рашэнне арыштоўваць аўтатранспарт тых кіроўцаў, якія трапіліся даішнікам без правоў ці п’янымі. Арыштаваныя аўто вярнуць толькі пасля выплаты ўсёй сумы штрафу.

Натуральна, парушальнікам ПДР прыйдзецца заплаціць і за штрафстаянку.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў