У Пінску помнік ваярам-афганцам «упрыгожылі» навагоднімі ялінкамі (Фотафакт)


Навагоднюю ялінку паставілі наўпрост на «каменнае сэрца», якое сімвалізуе страты Піншчыны ў афганскай вайне.

Мемарыял у гонар савецкіх ваяроў-аўганцаў усталяваны ў Пінскім парку культуры і адпачынку побач з вучэбным корпусам ПалесДУ. Невядомыя «дызайнеры» паставілі дзве сувенірныя навагоднія ялінкі на каменнае сэрца, якое “сцякае крывёю” і сымвалізуе страты, якія панеслі жыхары Піншчыны падчас баявых дзеянняў у Афганістане ў 1979-1989 гадах. У той вайне, пад час савецкай інэрвенцыі ў Афганістан, загінула 15 пінчукоў.

Стужка навінаў