У Пінску на месцы збору «дармаедаў» паставілі плот


Металёвая агароджа з’явілася сёння на вуліцы Леніна, дзе ў суботу пройдзе акцыя супраць «падатку на дармаедства».

За дзень да маршу «дармаедаў» на вуліцы Леніна (па якой звычайна праходзяць шэсці) і ля галоўнага ўваходу ў выканкам з’явілася металёвая агароджа.

Вуліца Леніна.

Працы па рэканструкцыі вядуцца тут ужо тыдзень, але сеткавы плот з’явіўся толькі 10 сакавіка пасля абеду. І можна толькі здагадвацца навошта: працы вядуцца ўнутры будынку гарвыканкаму – патрэбы перагароджваць плотам галоўны ўваход няма.

Пінскі гарвыканкам.

Незразумелая сітуацыя і з агароджаным помнікам Леніну: ягоны пастамент рамантавалі тры гады таму, да абласных «Дажынак».

Імаверна, плот паставілі адмыслова, каб закрыць самую высокую кропку на плошчы і такім чынам перашкодзіць удзельнікам пратэсту пабачыць прамоўцаў на мітынгу.

Стужка навінаў