У Пінску «хуткая» правалілася ў дарожную яму


Рабочыя выразалі ў асфальце дзірку і забыліся яе агародзіць. Фота – Алег Цішковіч / zellogaipinsk / «Медиа-Полесье»

15 верасня ў двары дому па вуліцы 60 гадоў Кастрычніка аўтамабіль хуткай дапамогі праваліўся ў яму, якую рабочыя выразалі ў асфальце, каб яго залатаць.

Яміна была пакінутая без аніякіх знакаў і агароджы, падае «Медиа Полесье».

«Хуткая дапамога» правалілася ў дзірку, якую дарожныя рабочыя ніяк не абазначылі. Фота – Алег Цішковіч / zellogaipinsk / «Медиа-Полесье»

Раніцай прайшоў дождж, і вада замаскавала яміну ў дарожным праездзе. Медычны аўтамабіль трапіў у нябачную пастку, калі прыехаў на выклік.

ДД

Стужка навінаў