У Пінску хлопчыку будаўнічым кранам прыціснула нагу


Крукавая падвеска крану прыціснула нагу хлопчыку.

Паведамленне пра здарэнне на вуліцы Берасцейскай пінскія ратавальнікі атрымалі ўчора ўвечары і ўжо праз пяць хвілін прыбылі на месца здарэння.

Там яны пабачылі, што побач з будаўнічай пляцоўкай у хлопчыка 2008 года нараджэння крукавой падвескай вежавага крану прыціснутая нага.

Працаўнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага інструменту вызвалілі нагу, пацярпелага перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Хлопчыка шпіталізавалі з дыягназам «пералом сцегнавой косткі».

Прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый падае акалічнасці здарэння: элементы вежавага крану знаходзіліся ў разабраным стане (кран рыхтаваўся да транспарціроўку) на адлегласці 50 метраў ад загароджанай будаўнічай пляцоўкі, якая ахоўваецца.

У выніку дзіцячай забавы крукавая падвеска перакулілася і заціснула нагу хлопчыка, адзначаецца на сайце ведамства. Пры гэтым доступ да элементаў вежавага крану быў свабодны.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымкі з сайту МНС

Стужка навінаў