У Пінску георгіеўскую стужку прадавалі за Br 1 тыс., а чырвона-зялёную за 15

photo

Праз гэткі дэмпінг цаны шмат удзельнікаў свята на Дзень Перамогі выбіралі каларадскі атрыбут.

Напярэдадні ўрачыстых мерапрыемстваў прысвечаных Дню перамогі на пінскай плошчы Леніна дзяржаўная крама дзіцячых тавараў «Буслік» паставіла свой шапік.

Сярод тавараў у шапіку прадаваліся сімвалы Дня перамогі. Афіцыйны – чырвона-зялёная стужка з белай кветкай і неафіцыйны – так званая георгіеўская стужка.

Адметна тое, што чырвона-зялёны бант каштаваў 15 тысяч рублёў, а сімвал «расейскага свету» усяго 1 тысячу рублёў. Прадавачкі адразалі стужку ад вялікай шпулі і самі рабілі з яе адмысловыя ўпрыгожанні. Праз нізкі кошт, людзі набывалі больш танную прадукцыю.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары