У Пінску арганізаваны масавы паход дэпутатаў да выбарнікаў


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ігар Колб і Іван Рэбкавец, аб’язджаюць прадпрыемствы гораду, часам іх суправаджае старшыня гарадскога Савету дэпутатаў (былы галоўны вертыкальшчык Пінску) Аляксандр Гордзіч.

Пінчукі кажуць, што такой актыўнасці «народных абраннікаў» не было з сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

Як распавядае афіцыйны сайт Пінскага гарвыканкаму, асноўныя пытанні, якія задаюць пінчукі, тычацца працаўладкавання, добраўпарадкавання гораду (асабліва ў раёнах прыватнай забудовы) і недахопу месцаў у дзіцячых садках.

На 23 – 24 сакавіка асабісты прыём грамадзянаў будуць весці вышэйназваныя «палатачнікі» і чалец Савету рэспублікі, галоўны рэдактар газеты «Пінскі веснік» Вольга Леўчанка, якая будзе разглядаць пытанні па рэалізацыі Дэкрету №3.

25 сакавіка асабісты прыём па пытанням працаўладкавання правядзе старшыня Пінскага гарвыканкаму Андрэй Мулярчык.

Ну і нарэшце, з 25 сакавіка па канец красавіка, па суботах у ЖЭСах сталіцы Палесся будуць весці асабісты прыём 26 дэпутатаў гарадскога Савету. На сайце выканкаму апублікаваны графік іхных прыёмаў.

Таксама ў бліжэйшы час дэпутаты правядуць справаздачныя сустрэчы з выбарнікамі ў сваіх акругах.

ВМ, belsat.eu

Стужка навінаў