У Пінску апаганілі помнік ахвярам фашыстаў


Вынікі ўчынку вандалаў

На помніку ахвярам нямецкіх акупантаў намалявалі свастыку.

На дадзены момант міліцыянты шукаюць тых, хто здзейсніў злачынства, на месца здарэння выехала аператыўна-следчая група.

Памятны знак, на які накіраваў свой учынак вандал, стаіць на вуліцы Пушкіна ў Пінску, на месцы былога гета, дзе ў 1941-1944 гадах фашысты праводзілі масавыя знішчэнні габрэяў, цыганоў, партызанаў ды падпольшчыкаў.

Знявага да помніку ахвярам нацызму ў Магілёве

Раней вандалы апаганілі памятны знак, прысвечаны габрэям – ахвярам нацызму, у Магілёве. Міліцыянты затрымалі чатырох падазраваных у злачынстве, імі аказаліся навучэнцы мясцовых каледжаў, з якіх толькі адзін поўнагадовы. Усе яны прытрымліваюцца ўльтраправых ідэяў нацызму і зʼяўляюцца ўдзельнікамі нефармальнага руху магілёўскіх неанацыстаў, адзначылі ў МУС.

Паводле інцыдэнту ў Магілёве Следчы камітэт распачаў справу паводле ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу Беларусі (хуліганства, здзейсненае групай асобаў).

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымкі Media-polesye.by

Глядзі таксама
Каментары