У Пінску актывістаў апазіцыі вызвалілі без складання пратаколаў


Актывісты апазіцыі Алесь Рамановіч і Мікалай Міхалевіч, якіх затрымалі сёння каля плошчы Леніна ў Пінску, былі вызвалены з пінскага ГАУС пасля трох гадзін знаходжання там.

Міліцыянты не прадʼявілі пінчукам ніякіх абвінавачванняў, пратаколы не складаліся. Іх проста пратрымалі на час мяркуемага «недазволенага» мерапрыемства.

Нагадаем, што ў Пінску 1 мая мітынг так і не адбыўся. Міліцыянты перакрылі плошчу Леніна, некалькі гадзін толькі праваахоўнікі і знаходзіліся на ёй.

ВЯ, belsat.eu

Стужка навінаў