У Пінску адбудзецца конкурс на самае моцнае велікоднае яйка


Кадр з фільму «Байцоўскі клуб»

Яйкавыя баі пройдуць з нагоды адкрыцця новага сезону працы гарадскога парку.

Уладальнік самай моцнай пісанкі атрымае разбітыя яйкі. Арганізатары велікоднага «байцоўскага клубу» заклікаюць да ўдзелу ў конкурсе і просяць прыносіць з сабой у парк пісанкі.

Конкурс распачнецца а 18:00 у гарадскім парку культуры і адпачынку.

Адміністрацыя парку таксама запрашае ўзяць удзел у майстар-класе «Пасхальное чудо», канцэрце «Здравствуй, парк!» ды танцавальна-забаўляльнай праграме «Весенний каприз». Больш інфармацыі тут >>>

ЮВ, belsat.eu, паводле pinsknews.by

Стужка навінаў