У Пінску 16-гадовы матацыкліст накатаў на 10 пратаколаў ДАІ


Жыхар вёскі Пінкавічы з сябрам пастанавілі набыць матацыкл у аднавяскоўца, пакінулі задатак 100 рублёў і зрабілі тэст-драіў па горадзе.

Супрацоўнікі ДАІ заўважылі парушальнікаў на рэгуляваным пешаходным пераходзе, бо кіроўца не прапусціў пешаходаў. Інспектары пачалі пераслед.

Матацыкліст доўга не рэагаваў на патрабаванні спыніцца, выязджаў на паласу сустрэчнага руху, ехаў па тратуары і газону.

Праз некаторы час хлопцы кінулі матацыкл і спрабавалі ўцячы. Супрацоўнікі ДАІ іх дагналі. Кіроўцам аказаўся дзесяцікласнік, а ягоны пасажыр – вучань 11 класа.

Паколькі адміністратыўная адказнасць наступае з 16 гадоў, у дачыненні падлетка склалі 10 пратаколаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў