У Пінскім раёне жанчына забіла нованароджаную дачку


На целе дзіцяці выявілі множныя сінякі і кровападцёкі.

35-гадовая жанчына нараджала дома. Пасля родаў яна задушыла дзіцяці і нанесла траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Трагедыя здарылася 26 студзеня.

Паводле Следчага камітэту, брыгада хуткай забрала жанчыну ў шпіталь з падазрэннем на выкідыш. На месцы следча-аператыўная група знайшла ў торбе жанчыны труп немаўляці, загорнуты ў пакет.

Паводле экспертаў, смерць дзіцяці наступіла ад механічнай асфіксіі альбо ад кровазліцця ў мозг праз пералом касцей чэрапа.

Узбуджаная крымінальная справа. Жанчына цяпер у Пінскай радзільні, у яе палаты выстаўлены канвой.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў