У пінскім дзіцячым садку праз баявы снарад эвакуявалі больш за 200 асобаў


Боепрыпас часоў Другой сусветнай вайны (ім апынуўся снарад калібру 81 мм ад нямецкага мінамёта) завезлі ў садок разам з зямлёй, якую прывезлі для ўладкавання кветнікаў.



Да прыезду спецслужбаў і аператыўна-следчай групы дзіцячы садок ачапілі і эвакуявалі 168 дзяцей разам з 46 працаўнікамі ўстановы. Небяспечную знаходку вывезлі і абясшкодзілі сапёры.

ДР, belsat.eu,

 

фота variag.net

Стужка навінаў