У Пецярбурзе затрымалі журналіста «Белсату»


Раман Перл зрабіў гэты здымак з паліцэйскага аўтобуса пасля затрымання на акцыі ў Санкт-Пецярбурзе. Фота з «Фэйсбуку»

Раман Перл правёў у паліцэйскім аўтобусе тры гадзіны.

Карэспандэнта нашага каналу затрымалі на плошчы Леніна ў Пецярбурзе, дзе ён працаваў на дэманстрацыі супраць павышэння пенсійнага ўзросту.

«Вось мяне і затрымалі. Уласна, у працоўны момант. Прэсавую карту паказаў», – напісаў Раман з паліцэйскага аўтобуса.

Пасля шэрагу званкоў розных медыяў у паліцыю з інфармацыяй пра затрыманага журналіста, нашага калегу адпусцілі. Агулам ён правёў у аўтобусе з іншымі затрыманымі каля трох гадзінаў, запісаўшы аповед 15-гадовага Макар Д’яканава.

Акцыі пратэсту супраць павышэння пенсійнага ўзросту, зарганізаваныя штабам апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, праходзяць сёння па ўсёй Расеі – ад Калінінграду да Уладзівастоку. Улады ў Санкт-Пецярбурзе не дазволілі акцыю. Паліцыя затрымала ўжо некалькі дзясяткаў дэманстрантаў.

ДД

Стужка навінаў