У Пецярбургу неанацыст Дацык напаў на бардэль і голымі выгнаў прастытутак на вуліцу (18+)


Баец-нацыяналіст Вячаслаў Дацык на мянушку Руды Тарзан зладзіў чарговы рэйд на публічныя дамы.

Сёння ўначы ён наведаў два бардэлі. У першым разам са сваймі «аднадумцамі» выламаў дзверы і пад пагрозай манціроўкі змусіў дзеўчын распрануцца і адвёў іх у паліцэйскі пастарунак. Пасля гэтага ён напаў на яшчэ адну ўстанову, аднак гэтым разам яму супрацьстаялі ахоўнікі гатэля, у выніку чаго іх усіх забралі ў паліцыю.

У дачыненні да неанацыста могуць распачаць крымінальную справу за хуліганства і наўмыснае пашкоджанне маёмасці, піша fontanka.ru.

У 2007 годзе Дацыка арыштавалі за разбой, прызналі ненармальным і адправілі на лячэнне. Ён уцёк са шпіталя ў Нарвегію, адкуль яго этапавалі ў Расею. У снежні 2012 года нацыяналіста прысудзілі да пяці гадоў за рабаванні салонаў сотавай сувязі. Нядаўна Дацык вызваліўся з калоніі і заявіў пра намер стаць праваабаронцам. У межах сваёй «праваабарончай дзейнасці» месяц таму ён напаў на адзін з маскоўскіх бардэляў, пасля чаго патэлефанаваў у паліцыю і заявіў, што прастытуткі ўзялі яго ў палон.

ДР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары