У першым паўгоддзі ВУП Беларусі знізіўся на 3,3 %


Валавы ўнутраны прадукт у студзені-чэрвені склаў 404 трлн 485,5 млрд рублёў (каля $ 26,6 млрд).

Такія дадзеныя падае БелТА са спасылкай на Белстат.

Прамысловай прадукцыі выраблена на Br352 трлн 149,8 млрд, што на 7,4 працэнта менш, чым за студзень-чэрвень 2014 года.

Сельскагаспадарчай прадукцыі (у гаспадарках усіх катэгорый) атрымана на Br42 трлн 119,8 млрд. Прырост да студзеня-чэрвеня мінулага года склаў 2,7 працэнта.

Рознічны тавараабарот дасягнуў Br163 трлн 359 млрд, аптовы – Br295 трлн 269,3 млрд.

У студзені-чэрвені за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 2 млн 747,8 тыс. кв.м жылля, што на 1,4 працэнта больш у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2014 года.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары