У першы дзень новага году – дажджы і мокры снег


1 студзеня ў Беларусі чакаюцца дажджы з мокрым снегам.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У першы дзень 2018 году ў краіне пераважна будзе воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу і раніцай – з мокрым снегам.

У начныя гадзіны месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвым, умераным, ноччу на паўночным захадзе, раніцай і днём у шмат якіх раёнах краіны – парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. У другой палове дня будзе 2-8 градусаў цяпла.

Глядзіце таксама:

НМ, belsa.eu, паводле БелТА, фотаздымак zanoza-news

Стужка навінаў