У першы дзень каляндарнага лета беларусаў чакаюць дажджы ды навальніцы


1 чэрвеня ўмовы надворʼя на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Балтыйскага мора.

Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па поўначы, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны да парывістага.

Тэмпература паветра ўначы да + 13, удзень да + 20. Атмасферны ціск уначы будзе расці.

2 чэрвеня зноў чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень да + 19, па поўдні да + 23.

3 чэрвеня пераважна без ападкаў. Удзень да 1+22, па паўночным усходзе да + 14, у паўднёва-заходніх раёнах да + 25.

ДР belsat.eu паводле pogoda.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары