У Пермскім краі ладзяць свята кідання каровіных ляпёхаў


Міністэрства культуры Пермскага краю арганізавала свята кідання высушаных каровіных фекаліяў.

«Арганізатары свята «Вясёлы каравяк» ставяць перад сабой мэту спрыяць адраджэнню расейскай вёскі, яе традыцыяў, павазе да яе вытокаў», – паведамляе Міністэрства культуры Пермскага краю.

Арганізатары гэтага незвычайнага фестывалю тры месяцы збіралі і  сушылі каровіны ляпёхі. Непагода, якая можа быць пагрозай для турнірных снарадаў, не ў стане зламіць энтузіязму. «Нічога ў нас не прамокне», – сцвярджаюць яны.

Упершыню спаборніцтвы па кіданні каровіных ляпёхаў прайшлі ў вёсцы Крылова ў 2009 г. На мінулы фестываль прыехалі каля 1500 чалавек.

Сярод іншых забаваў у рамках фестывалю запланаваныя спаборніцтвы па бегу з каромыслам і гонкі на мотаблоках.

«З нагоды 70-годдзя Вялікай Айчыннай вайны ў праграме фестывалю адбудзецца паказ літаратурна-музычных кампазіцыяў, пра тое, як працаўнікі тылу працавалі на карысць Перамогі, а пасля адпачывалі ў сваіх вёсках», – адзначаецца ў прэс-рэлізе пермскага Міністэрства культуры.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў