У Пецярбургу расейскі рубель праводзілі ў апошні шлях


  • [gallery ids="0"]

    На Неўскім праспекце ў паўночнай сталіцы Расеі прайшла акцыя, прысвечаная імкліваму абясцэньванню расейскай валюты. Сімвалічны расейскі рубель у труне пранеслі па Пецярбургу ды апусцілі ў Няву.

    «Рубель сплыў» – сказалі ў прэс-службе руху «Весна», актывісты якога зладзілі акцыю. «Мы хацелі звярнуць увагу на рэзкае падзенне рубля, якое, на нашу думку, з'яўляецца вынікам палітыкі расейскіх уладаў», – працытаваў прадстаўніка руху сайт dp.ru.


    [bel_tabs_video tabs_id=3] [bel_tab_section title=YOU_TUBE link=dAEEwM7XJE8] [/bel_tab_section] [bel_tab_section title=VIMEO link=] [/bel_tab_section] [/bel_tabs_video]

    Нягледзячы на стабілізацыю коштаў на нафту, расейскі рубель працягвае падзенне. За $ 1 цяпер даюць Ru 54 расейскія рублі, хоць яшчэ год таму $ 1 каштаваў менш за 33 Ru паведамляе lenta.ru.

    Як адзначае выданне, намеснік старшыні Савету Федэрацыі Яўген Бушмін зрабіў прагноз, што долар можа падаражэць і да Ru 75, у выпадку значнага падзення коштаў на нафту.

    МЯ, belsat.eu, паводле dp.ru, lenta.ru.

    У Пецярбургу расейскі рубель праводзілі ў апошні шлях

На Неўскім праспекце ў паўночнай сталіцы Расеі прайшла акцыя, прысвечаная імкліваму абясцэньванню расейскай валюты. Сімвалічны расейскі рубель у труне пранеслі па Пецярбургу ды апусцілі ў Няву.

«Рубель сплыў» – сказалі ў прэс-службе руху «Весна», актывісты якога зладзілі акцыю. «Мы хацелі звярнуць увагу на рэзкае падзенне рубля, якое, на нашу думку, з’яўляецца вынікам палітыкі расейскіх уладаў», – працытаваў прадстаўніка руху сайт dp.ru.

Нягледзячы на стабілізацыю коштаў на нафту, расейскі рубель працягвае падзенне. За $ 1 цяпер даюць Ru 54 расейскія рублі, хоць яшчэ год таму $ 1 каштаваў менш за 33 Ru паведамляе lenta.ru.

Як адзначае выданне, намеснік старшыні Савету Федэрацыі Яўген Бушмін зрабіў прагноз, што долар можа падаражэць і да Ru 75, у выпадку значнага падзення коштаў на нафту.

МЯ, belsat.eu, паводле dp.ru, lenta.ru.

Глядзі таксама
Каментары