У пажары ў індыйскай святыні загінулі больш за 100 чалавек


Больш за 100 чалавек загінулі ў выніку пажару ў індуісцкай святыні ў індыйскім штаце Кераля (Kerala) на паўднёвым захадзе краіны, паведамілі ў мясцовай паліцыі. Яшчэ больш за 200 чалавек пацярпелі.

Паводле папярэдніх звестак, пажар адбыўся ў выніку выбуху на складзе піратэхнікі, якую планавалі выкарыстаць на індуісцкім фестывалі. Выбух прагрымеў каля 03:00 па мясцовым часе, калі ў храме на святкаванне сабраліся тысячы людзей.

Будынак святыні абваліўся ў выніку пажару, выклікаўшы шмат смерцяў.

Пацярпелых з сурʼёзнымі раненнямі шпіталізавалі ў мясцовы медычны каледж у сталіцу штату Кераля Трывандрум (Trivandrum). Шмат з пацярпелых у крытычным стане.

Кіраўнік паліцыі штату паведаміў, што некаторыя целы загінулых настолькі моцна абгарэлі, што апазнаць іх будзе магчыма толькі паводле ДНК.[/vc_column_text][vc_single_image image=”160654″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота bbc.com[/vc_column_text][vc_column_text]Міністр унутраных спраў штату Рамэш Чэнніталя (Ramesh Chennithala) даручыў правесці расследаванне інцыдэнту. Прэмʼер-міністр Індыі Нарэндра Модзі (Narendra Modi) тым часам асабіста адправіўся на месца трагедыі.

Спадар Модзі выказаў спачуванні сваякам загінулых. Інцыдэнт, паводле яго слоў, зʼяўляецца «нямым і шакавальным па-за ўсялякімі словамі».

Паводле індыйскіх медыяў, мясцовыя ўлады не давалі дазволу праводзіць шоу феерверкаў каля святыні з меркаванняў бяспекі, а таксама праз скаргі мясцовых жыхароў.

Піратэхніку часта выкарыстоўваюць пры розных індыйскіх святаў, і яна нярэдка становіцца прычынай трагічных інцыдэнтаў.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў