У Паўночнай Карэі скокі, шэсці ды салют – лідар краіны атрымаў новы тытул


У Паўночна Карэі зладзілі вялікія гулянні з нагоды таго, што лідар краіны Кім Чэн Ын стаў старшынём Працоўнай партыі КНДР.

У Пхеньяне ўпершыню з 1980 года прайшоў зʼезд Працоўнай партыі КНДР. Лідар краіны Кім Чэн Ын быў адзінагалосна абраны яе старшынём. Раней ён таксама ўзначальваў партыю, але насіў тытул першага сакратара. Ягоныя папярэднікі захавалі свае тытулы пасмяротна: Кім Чэн Ір застаецца «вечным генеральным сакратаром», а Кім Ір Сэн – «вечным прэзідэнтам».

Падчас чатырохдзённага кангрэсу кіраўніцтва Паўночнай Карэі заявіла, што працягне нарошчваць свой ядравы арсенал насуперак санкцыям Арганізацыі Абʼяднаных Нацый, але будзе выкарыстоўваць гэтую зброю толькі пры небяспецы ядравай атакі.

Кангрэс кіроўнай Працоўнай партыі завяршыўся маляўнічым шоу 10 траўня на цэнтральнай плошчы Пхеньяну. Сам Кін Чэн Ын не быў заўважаны падчас святочных мерапрыемстваў

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў