Ан-12 з расейскім экіпажам пацярпеў крушэнне ў Паўднёвым Судане


Відавочцы сцвярджаюць, што транспартны самалёт разбіўся, вяртаючыся на ўзлётную паласу для аварыйнай пасадкі.

Катастрофа адбылася непадалёк ад аэрапорту Джуба. Паводле папярэдняй інфармацыі на борце знаходзіліся 5 членаў экіпажу і 7 пасажыраў, перадае bbc.com. Паводле lenta.ru 2 асобы выжылі.

Нагадаем, што 31 кастрычніка ў Егіпце разбіўся расейскі самалёт, які следваў рэйсам Шарм-эш-Шэйх – Санкт-Пецярбург. На борце летака знаходзіліся 224 асобы. Сярод іх 217 пасажыраў, з якіх 25 дзяцей і сем членаў экіпажу. Усе яны загінулі. Катастрофа па колькасці ахвяраў стала самай буйной у гісторыя расейскіх авіяперавозак.

Глядзіце таксама >>> Бомба ці тэхнічны стан: працяг расследавання катастрофы летака «Когалымавиа»

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў