У Паўднёвай Карэі новы прэзідэнт


64-гадовы кандыдат ад Дэмакратычнай партыі «Тобуро» Мун Чжэ Ян перамог на датэрміновых выбарах, праведзеных пасля імпічменту Пак Кын Хе.

Ён набраў 41% галасоў выбарцаў.

Падчас цырымоніі афіцыйнага ўступлення на пасаду Мун Чжэ Ян, які раней заяўляў пра намер наладзіць адносіны з КНДР, заявіў, што гатовы наведаць Пхеньян, калі для гэтага будуць створаныя спрыяльныя ўмовы.

Датэрміновыя выбары ў Паўднёвай Карэі былі абвешчаныя пасля карупцыйнага скандалу, у які была замешаная Пак Кын Хе.

10-га сакавіка стаўся апошнім днём для першай у гісторыі Паўднёвай Карэі жанчыны-прэзідэнта на вышэйшай пасадзе.

Супраць яе вылучылі шэраг абвінавачванняў, у тым ліку ў карупцыі, перавышэнні службовых паўнамоцтваў, вымагальніцтве і разгалашэнні дзяржаўнай таямніцы.

Такі прэцэдэнт адбыўся ўпершыню ў гісторыі краіны. Раней пракуратура абвінаваціла цяпер ужо былога прэзідэнта ў тым, што яна разам са сваёй сяброўкаю Чхой Сун Сіль атрымлівала хабар за дапамогу віцэ-прэзідэнту кампаніі «Samsung» Лі Чэ Ёнгу.

Цяпер Пак Кын Хе пазбавілі пажыццёвай прэзідэнцкай пенсіі ды іншых прывілеяў, якія належаць былым кіраўнікам дзяржавы.

ДР belsat.eu паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў