У Паўднёвай Асетыі перакуліўся аўтобус з расейскімі вайскоўцамі, ёсць ахвяры


У аўтобусе з расейскімі вайскоўцамі не спрацавалі тармазы.

Пасля гэтага ён зваліўся ў прорву ў Паўднёвай Асетыі – 6 чалавек загінулі, 16 атрымалі траўмы. Пра гэта паведамілі журналістам у прэс-службе Мінабароны Расеі.

Паводле звестак ведамства, трагедыя здарылася а 08:40 (паводле менскага часу) на горнай дарозе Цхінвалі-Канчавэці.

«Аўтобус перавозіў афіцэраў абʼяднання, якія прыцягваюцца на вучэбна-метадычныя зборы каманднага складу батальённага звяна, да месцаў правядзення заняткаў. У выніку дарожна-транспартнага здарэння 6 афіцэраў загінулі, 16 атрымалі траўмы. Усе пацярпелыя вайскоўцы аператыўна дастаўленыя ў медычныя ўстановы гораду Цхінвалі, дзе ім аказваецца ўся неабходная дапамога», – паведаміла прэс-служба расейскага Мінабароны.

Прычынай ДТЗ стала тое, што ў аўтобусе не спрацавалі тармазы, патлумачылі ў прэс-службе.

НМ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў