У паўднёва-заходнім раёне Сірыі ўступіла ў сілу перамір’е


фота REUTERS

Перамірʼе на паўднёвым захадзе Сірыі, якое на саміце «Вялікай дваццаткі» у Гамбургу падтрымалі прэзідэнты ЗША і Расеі, уступіла ў сілу апоўдні 9 ліпеня, паведамляе BBC.

Дарадца Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Герберт Макмастер заявіў, што гэта перамірʼе – важны крок да спынення грамадзянскай вайны ў краіне.

У дасягненні дамоўленасці пра перамірʼе паміж сірыйскім урадам і войскамі апазіцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі ЗША, Расеі і Іарданіі.

Паводле ўмоваў пагаднення, павінны спыніцца вайсковыя дзеянні ў асабліва складаным з пункту гледжання бяспекі раёне Сірыі на мяжы з Ізраілем і Іарданіяй.

Масква заявіла, што расейскія вайскоўцы будуць назіраць за выкананнем дамоўленасці.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары