У пашпарты Казахстану хочуць упісаць цытаты з выказванняў Назарбаева


У пашпарты Казахстану маюць намер упісаць словы прэзідэнта рэспублікі Нурсултана Назарбаева. Такая норма ўключаная ў законапраект, які прадугледжвае ўнясенне зменаў у Закон «Аб дакументах, якія пасвядчаюць асобу».

«Мэта законапраекту – укараненне асноўных нормаў і каштоўнасцяў агульнанацыянальнай патрыятычнай ідэі «Мәңгілік Ел» (Вечны)», – заўважыў падчас пленарнага паседжання казахстанскага парламенту дэпутат Рахмет Мукашаў, падае tengrinews.kz.

Дакумент прадугледжвае ўнясенне ў пашпарт грамадзяніна Казахстану слоў «Першага Прэзідэнта, Лідара нацыі» Нурсултана Назарбаева пра незалежнасць, а таксама пра абавязак прысягі, якую мусіць даць кожны грамадзянін Казахстану, атрымліваючы пасведчанне асобы.

Законапраект мусіць разгледзіць ніжняя палата казахстанскага парламенту – Мыжыліс.

МЯ, паводле tengrinews.kz

Стужка навінаў