У Парыжы затрымалі каля 200 удзельнікаў пратэстаў


Сотні тысяч дэманстрантаў па ўсім свеце выйшлі на маршы пратэсту напярэдадні парыжскага саміту ААН па кліматычных зменах.

Удзельнікі маршаў патрабуюць неадкладных і больш рашучых дзеянняў з мэтай спыніць змяненне глабальнага клімату, прычына якога – дзейнасць чалавека.

Глядзіце яшчэ >>> Пасля тэрактаў у Парыжы французская паліцыя правяла больш за 1200 ператрусаў

Буйны марш прайшоў у Лондане, пратэсты запланаваны ў Нью-Ёрку, Рыа-дэ-Жанейра і Мехіка, падае Бі-Бі-Сі.

У самым Парыжы паліцыя ўжыла слезацечны газ і затрымала каля 200 удзельнікаў пратэстаў, якія парушылі забарону на правядзенне дэманстрацыяў, якую ўвялі пасля тэрактаў у французскай сталіцы два тыдні таму – 13 лістапада.

Глядзіце яшчэ >>> Арганізатар тэрактаў у Парыжы забіты, але пытанні застаюцца

Дэманстрацыя праходзіла на Плошчы рэспублікі. Група людзей у масках, якая знаходзілася ў натоўпе, пачала шпурляцца рознымі прадметамі ў паліцэйскіх і выкрыкваць «Надзвычайнае становішча! Паліцэйскае дзяржава», маючы на ​​ўвазе ўведзеныя ў Францыі ўзмоцненыя захады бяспекі пасля тэрактаў 13 лістапада.

Глядзіце яшчэ >>> Якія краіны аказваюць дапамогу «Ісламскай дзяржаве»?

У выніку тэрактаў у Парыжы 13 лістапада загінулі 130 чалавек. Больш за ўсё загінулых было ў канцэртнай зале «Батаклан».

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў