У Парыжы «чалавек-павук» з Малі выратаваў дзіця ад падзення з чацвёртага паверху


Чатырохгадовы хлопец павіс на балконе і ў любы момант мог зваліцца. Відавочца Мамуду Гасама (Mamoudou Gassama) менш чым за хвіліну ўскараскаўся на чацвёрты паверх і выратаваў хлопчыка.

Мамуду Гасама падцягваючыся з аднаго балкона на іншы, перахапіў чатырохгадовага хлопчыка з рук мужчыны, які спрабаваў утрымаць дзіця ад падзення, перагнуўшыся праз балконную перагародку з суседняй кватэры. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што бацькоў хлопчыка не было дома.

«Гэты адважны і мужны мужчына выратаваў жыццё дзіцяці, рызыкуючы сваім», – напісала ў Twitter мэр Парыжа Анна Ідальга.

Яна таксама дадала, што «Парыж яго падтрымае ў спробах уладкавацца ў Францыі». Паводле Мамуду Гасама, ён некалькі месяцаў таму прыехаў з Малі ў Францыю, каб распачаць новае жыццё.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запрасіў маладзёна 28 траўня наведаць Елісейскі палац, каб асабіста выказаць яму падзяку ад імя ўсіх французаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў