У парламент паступіла 500 тэлеграм ад вернікаў: як беларусы скардзяцца дэпутатам


«Белсат» пацікавіўся, што дэпутаты распавядаюць пра звароты грамадзянаў.

«Муж беспрацоўны або яго ўвогуле няма»

Для працы са зваротамі ў Палаце прадстаўнікоў Народнага сходу існуе аддзел. Вялікую частку звычайна перанакіроўваюць ва ўстановы, якія павінны вырашаць апісаныя пытанні. То бок, наўпрост тым, на каго вы і паскардзіліся. У пастаянныя камісіі трапляе толькі частка зваротаў, і калі падзяліць гэтую лічбу на колькасць народных абраннікаў (110), атрымаецца, што кожны ў сярэднім разглядае ад 1,5 да 2,5 звароты ў месяц. Гэта з улікам таго, што ёсць яшчэ канікулы, калі дэпутаты не працуюць.

Справаздачу аб працы са зваротамі слугі народа даюць на сваёй інтэрнэт-старонцы. Апошні склад Палаты прадстаўнікоў абмяжоўваецца голымі лічбамі. Грашылі гэтым і папярэднія. «Праілюстраваныя» крыкамі народнай душы ўсяго тры гады: 2003, 2004 і 2007.

«Шмат якія жанчыны-прадпрымальніцы ўтрымліваюць сям’ю з 4 чалавек, бо муж – беспрацоўны (або яго ўвогуле няма), дзеці – школьнікі, студэнты (часцей за ўсё з платнай формай навучання ў ВНУ). Таму трэба падыходзіць дыферэнцыявана да падаткаабкладання і ўлічваць, што даход прадпрымальніка размяркоўваецца на некалькі чалавек«, – крытыкавалі дэкрэты Аляксандра Лукашэнкі 408 жыхарак Мазыра ў 2003-м.

«Харчаванне – галоўная крыніца жыцця»

У 2003-04 гадах, бадай, самай балючаю праблемай было скасаванне ільготаў, таму вялікая колькасць нараканняў датычыла менавіта гэтага. Тут паўставала законнае патрабаванне: вярнуць ільготы або павысіць узамен пенсіі ды заробкі.

«Практычна з усіх раёнаў рэспублікі паступілі звароты грамадзянаў, у якіх адзначалася, што рост эканомікі, які намеціўся, зыходзячы з паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі ніяк не паўплываў на павышэнне іх узроўню жыцця», – без ценю іроніі паведамлялі дэпутаты.

А страціць можна было нават нізкі заробак: якраз уводзілася кантрактная сістэма. Людзі добра ведалі, што іх чакае, таму прасілі дэпутатаў дапрацаваць заканадаўства, каб звычайны працаўнік мог змагацца з бязмежжам чыноўнікаў. Але нават калі б «стваральнікі законаў» пайшлі насустрач, пакрыўджаныя папоўнілі б армію тых, хто скардзіўся дэпутатам на цяганіну ў беларускіх судах, невыкананне судовых жа рашэнняў або папросту на празмерна высокую дзяржаўную пошліну, якая ў гэты самы суд не дазваляла звярнуцца.

У 2004-м народ з жахам чакаў зімы і павышэння тарыфаў ЖКГ.

«Пастанову [аб аплаце за тэхабслугоўванне і капрамонт жылых дамоў і тарыфах за камунальныя паслугі – рэд.] падпісаў Прэм’ер-міністр С. Сідорскі. Гэтым подпісам паставілі крыж на жыцці простага насельніцтва ў ацяпляльны перыяд. […] увесь наш заробак пойдзе на аплату камунальных паслугаў, тады нам не будзе чым карміць свае сем’і. Харчаванне – галоўная крыніца жыцця, без яго нам не жыць. А гэта значыць, што мы не зможам аплаціць камунальныя паслугі […] Ад Вашага рашэння залежаць нашыя жыцці і жыцці нашых дзяцей. Ці будзем мы »існаваць« на беларускай зямлі або знікнем», – не стрымлівалі эмоцыяў жыхары Жыткавічаў.

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDc2NyaXB0JTIwaWQlM0QlMjJpbmZvZ3JhbV8wX3p2YXJvdGlfZ3JhbWFkenlhbmFfYmVsYXJ1c19fcGFsYXR1X3ByYWRzdGFua28lMjIlMjB0aXRsZSUzRCUyMiVEMCU5NyVEMCVCMiVEMCVCMCVEMSU4MCVEMCVCRSVEMSU4MiVEMSU4QiUyMCVEMCVCMyVEMSU4MCVEMCVCMCVEMCVCQyVEMCVCMCVEMCVCNCVEMCVCNyVEMSU4RiVEMCVCRCVEMCVCMCVEMSU5RSUyMCVEMCU5MSVEMCVCNSVEMCVCQiVEMCVCMCVEMSU4MCVEMSU4MyVEMSU4MSVEMSU5NiUyMCVEMSU5RSUyMCVEMCU5RiVEMCVCMCVEMCVCQiVEMCVCMCVEMSU4MiVEMSU4MyUyMCVEMCVCRiVEMSU4MCVEMCVCMCVEMCVCNCVEMSU4MSVEMSU4MiVEMCVCMCVEMSU5RSVEMCVCRCVEMSU5NiVEMCVCQSVEMCVCRSVEMSU5RSUyMiUyMHNyYyUzRCUyMiUyRiUyRmUuaW5mb2dyLmFtJTJGanMlMkZlbWJlZC5qcyUzRmFYMSUyMiUyMHR5cGUlM0QlMjJ0ZXh0JTJGamF2YXNjcmlwdCUyMiUzRSUzQyUyRnNjcmlwdCUzRSUzQ2RpdiUyMHN0eWxlJTNEJTIyd2lkdGglM0ExMDAlMjUlM0JwYWRkaW5nJTNBOHB4JTIwMCUzQmZvbnQtZmFtaWx5JTNBQXJpYWwlM0Jmb250LXNpemUlM0ExM3B4JTNCbGluZS1oZWlnaHQlM0ExNXB4JTNCdGV4dC1hbGlnbiUzQWNlbnRlciUzQiUyMiUzRSUzQ2ElMjB0YXJnZXQlM0QlMjJfYmxhbmslMjIlMjBocmVmJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZpbmZvZ3IuYW0lMkZ6dmFyb3RpX2dyYW1hZHp5YW5hX2JlbGFydXNfX3BhbGF0dV9wcmFkc3RhbmtvJTIyJTIwc3R5bGUlM0QlMjJjb2xvciUzQSUyMzk4OTg5OCUzQnRleHQtZGVjb3JhdGlvbiUzQW5vbmUlM0IlMjIlM0UlRDAlOTclRDAlQjIlRDAlQjAlRDElODAlRDAlQkUlRDElODIlRDElOEIlMjAlRDAlQjMlRDElODAlRDAlQjAlRDAlQkMlRDAlQjAlRDAlQjQlRDAlQjclRDElOEYlRDAlQkQlRDAlQjAlRDElOUUlMjAlRDAlOTElRDAlQjUlRDAlQkIlRDAlQjAlRDElODAlRDElODMlRDElODElRDElOTYlMjAlRDElOUUlMjAlRDAlOUYlRDAlQjAlRDAlQkIlRDAlQjAlRDElODIlRDElODMlMjAlRDAlQkYlRDElODAlRDAlQjAlRDAlQjQlRDElODElRDElODIlRDAlQjAlRDElOUUlRDAlQkQlRDElOTYlRDAlQkElRDAlQkUlRDElOUUlM0MlMkZhJTNFJTNDYnIlM0UlM0NhJTIwc3R5bGUlM0QlMjJjb2xvciUzQSUyMzk4OTg5OCUzQnRleHQtZGVjb3JhdGlvbiUzQW5vbmUlM0IlMjIlMjBocmVmJTNEJTIyaHR0cCUzQSUyRiUyRmNoYXJ0cy5pbmZvZ3IuYW0lMkZsaW5lLWNoYXJ0JTNGdXRtX3NvdXJjZSUzRGVtYmVkX2JvdHRvbSUyNnV0bV9tZWRpdW0lM0RzZW8lMjZ1dG1fY2FtcGFpZ24lM0RsaW5lX2NoYXJ0JTIyJTIwdGFyZ2V0JTNEJTIyX2JsYW5rJTIyJTNFQ3JlYXRlJTIwbGluZSUyMGNoYXJ0cyUzQyUyRmElM0UlM0MlMkZkaXYlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Увогуле, на жыллёвую палітыку беларусы скардзіцца не стамляліся. Асабліва на прапіску. Пенсіянеркі з Полацку абураліся, што да іх без іхнай згоды прапісваюць унукаў: «Аказваць дапамогу ў аплаце адмаўляюцца – мы тут не жывем. Выпісаць не дазваляе закон. Вось і плаці ўсю пенсію за кватэру, а жыць няма на што. Размяняць, прадаць без згоды прапісаных і працаздольных немагчыма – такі закон. Дзе ж выйсце?» Прайшло чатыры гады, а адпаведных зменаў у Жыллёвы кодэкс гэтак і не ўнеслі. У 2007-м сярод дзясяткаў іншых жыхары Маладэчна і Менску дамагаліся, каб уласнікам нарэшце дазволілі распараджацца кватэрай «без удзелу прапісаных там былых зяцёў і нявестак».

Не менш абсурднай падавалася грамадзянам сітуацыя з «лішнімі метрамі». «У тэхнічных пашпартах, атрыманых у Бюро тэхнічнай інвентарызацыі, напісана, што мы з’яўляемся ўладальнікамі кватэраў на правах прыватнай уласнасці. Тады ўзнікае пытанне, якая ж гэта ўласнасць, калі ўсталёўваецца норма жылплошчы?» – пісалі са Слуцка.

Яшчэ адной папулярнай тэмай была медыцына. Тут найбольш абураных галасоў гучала з правінцыі, дзе зачыняліся шпіталі.

Вернікі тэлеграфуюць у парламент

З часам справаздачы рабіліся ўсё больш збалансаванымі, у іх з’явіліся фармулёўкі, як напрыклад, гэтая:

«У сваіх зваротах грамадзяне, выказваючы падзяку органам дзяржаўнай улады за рэгулярнае павышэнне памераў пенсіяў, дапамог, заработнай платы, усё ж падкрэсліваюць, што рост коштаў на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання апярэджвае рост даходаў насельніцтва».

Фармулёўка з такім сэнсам з’яўляецца ў розныя гады.

Далей беларусы і ўвогуле сталі захоўвацца ў традыцыях савецкай прапаганды. Яны ўспрынялі дэкрэт аб дэбюракратызацыі як «неабходную ды надзвычай актуальную справу» і дасылалі станоўчыя водгукі «пра высілкі ўсіх галінаў улады ў захаванні палітычнай стабільнасці». А вернікі ў сувязі з прыняццем закона аб рэгістры насельніцтва і ўвогуле даслалі дэпутатам больш за 500 тэлеграм, змест якіх не прыводзіўся.

Цяперашні, пяты, склад Палаты прадстаўнікоў быў абраны ў 2012 годзе. У наступным нас чакаюць парламенцкія выбары.

Інга Астраўцова, belsat.eu

Стужка навінаў