У парку Чалюскінцаў вагончык «амерыканскіх горак» насмерць збіў адміністратара


Выпадак здарыўся на атракцыёне «Джамбо джэт». Вагончык наехаў на мужчыну, калі той паспрабаваў падняць навушнікі, якія згубіў нехта з папярэдняга заезду. Адміністратар загінуў на месцы. Цяпер там працуе Следчы камітэт. Пляцоўку каля атракцыёну ачапілі.

Паводле напарніка загінулага, навушнікі яны шукалі і ў перапынку паміж заездамі, але так і не знайшлі. Чаму мужчына вырашыў зрабіць гэта падчас заезду, ён не ведае.

Атракцыён належыць прыватнай кампаніі «Лета-Парк».  Ён раней ужо трапляў у навіны. На гэтых горках у сярэдзіне траўня на вышыні 10 метраў захрасла і спынілася цялежка.

ДР belsat.eu паводле onliner.by

Стужка навінаў