У парках Менску адкрываецца сезон працы атракцыёнаў


Самы дарагі атракцыён Менску. Фота YouTube.com
 Атракцыёны ў Менску пачынаюць сваю працу 21 красавіка. Пра гэта паведамляе Ўпраўленне «Гарадскія паркі УП «Мінскзелянбуд». Таксама ўпраўленне гарадскіх паркаў абвесціла кошты на карыстанне атракцыёнамі.

У гэтым паркавым сезоне квіткі на «Кола агляду» у парку Чалюскінцаў каштуюць Br 1,8. «Кола агляду» ў парку імя М.Горкага — даражэйшае. Пракаціцца ў закрытай кабінцы можна будзе за Br 2,5; у адкрытай —  за Br 3.

Самы дарагі атракцыён — «Зігзаг» — каштуе Br 3,5.

Квіткі на атракцыёны «Дзікі цягнік», «Катальная гара», «Аўтадром», «Лятаючая талерка», «Задыяк»,  абыдуцца бацькам у Br 2,5; на «Каліпса», «Вальсе», «Мульцяшкі», «Сальта» можна будзе пракаціцца за Br 2.

ВД, паводле parki.by

Глядзі таксама
Каментары