У ПАР легалізавалі марыхуану


Суддзі Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі адзінагалосна прынялі рашэнне пра дазвол ужывання марыхуаны ў краіне. Але дазвол не распаўсюджваецца на грамадскія месцы. Акрамя легалізацыі марыхуаны, ПАР прыняла рашэнне аб дазволе на вырошчванне і захоўванне канабіс для асабістага карыстання.

Але нягледзячы на станоўчае рашэнне суддзяў, ужыванне марыхуаны ў грамадскіх месцах, а таксама яе продаж і вытворчасць з мэтай распаўсюджвання, застаюцца па-за законам.

Прэцэдэнтам для легалізацыі марыхуаны стала гучная ў краіне справа супраць трох афрыканцаў, якія раней былі асуджаныя за ўжыванне марыхуаны, паведамляе BBC News.

Рада па развіцці канабісу ў Паўднёвай Афрыцы (CDCSA) ухваліла рашэнне суда і заклікала ўрад амніставаць раней асуджаных за захоўванне псіхаактыўных рэчываў.

Арганізацыя займаецца абаронай правоў спажыўцоў і развіццём індустрыяльнага выкарыстання канопляў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў