Сёння ў Беларусі будзе да +36 і кароткачасовыя дажджы з навальніцамі


10 жніўня ў Беларусі працягне панаваць спякота. Сіноптыкі абвяшчаюць чырвоны ўзровень небяспекі і штармавое папярэджанне, перадае belta.by.

Тэмпература паветра ўначы складзе +15…+22 градусы, удзень чакаецца 30-36 градусаў цяпла, па паўночным захадзе – ад 26 да 29 градусаў вышэй за нуль.

Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Уначы па паўночна-заходніх раёнах, а днём месцамі па краіне – кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by 

Стужка навінаў