У панядзелак і аўторак з дому лепш не выходзіць


Уночы на панядзелак на Берасцейшчыне, а днём па ўсёй Беларусі пройдуць моцныя і зацяжныя дажджы. Вецер узмацніцца да 20–27 м/с.

Гэткае ж надвор’е захаваецца па ўсёй краіне і ў аўторак, 25 верасня.

Некаторыя медыі кажуць пра «буру дзесяцігоддзя», а Міністэрства надзвычайных справаў прызналася, што хвалюецца за нас.

«Плануйце менш знаходзіцца на двары, калі ласка, у панядзелак і аўторак, адмяніце неабавязковыя паездкі, калі ёсць магчымасць», – піша МНС.

ДД

Стужка навінаў