У панядзелак Аляксандр Лукашэнка зноў паедзе ў Маскву


Кіраўнік Беларусі збіраецца наведаць сесію Савету Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы і паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету. Таксама запланаваная і двухбаковая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі, паведамляе прэс-служба Крамля.

Нагадаем, што 15 снежня Аляксандр Лукашэнка наведаў сталіцу Расеі з афіцыйным візітам і падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным заявіў, што: «Мы выдатна ведаем, чаго хоча Расея ад Беларусі», – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас спаткання з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. І выказаў перакананне, што і Расея абсалютна ведае, што трэба Беларусі ад Расеі.

Глядзіце таксама >>> Лукашэнка цягне гуму. Пуцін чакае ў засадзе…

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў