У памежным з Беларуссю ваяводстве Польшчы – ўспышка афрыканскай чумы свінняў

Wideo

Ветэрынарныя службы Польшчы паведамляюць пра выяўленне новых ачагоў афрыканскай чумы свінняў (АЧС) – яны знаходзіцца ў гаспадарках Бяльскага павета Люблінскага ваяводства.

Заражэнне свіней АЧС было зафіксавана ў гмінах Лесьна Падляска, Піщац, Цярэспаль і Залессе.

Адзначым, што Бяльскі павет – памежны з Беларуссю.

Беларусь рэгулярна сутыкаецца з успышкамі АЧС, найбольшага маштабу эпідэмія дасягнула ў 2013 г. З 2014 года праблема АЧС паўстала і ў Польшчы: эксперты мяркуюць, што польскія свінні маглі быць інфікаваныя афрыканскай чумой дзікамі, якія прыйшлі з Беларусі.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары